Павел Белавус не выйшаў на свабоду пасля 72 гадзінаў


Тэрмін затрымання стваральніка крамы symbal.by Паўла Белавуса скончыўся сёння ў 14:00. Але яго не адпусцілі.

Як паведамляе Telegram-канал SYMBAL.BY, сёння Паўла зноў павезлі ў РУУС, адкуль неўзабаве мусіць вярнуцца назад у ізалятар на Акрэсціна. Хутчэй за ўсё, заўтра адбудзецца другое судовае паседжанне.

Павел Белавус.
Фота: Белсат

Першы разгляд ягонай адміністратыўнай справы адбыўся 17 лістапада. Белавуса вінавацілі па двух артыкулах КаАП: 19.11 ч.1 («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць») і 19.12 («Незаконны распаўсюд методык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў»). Аднак суд адправіў адміністратыўную справу Паўла на дапрацоўку ў РУУС.

Паўла Белавуса затрымалі 15 лістапада. Паводле праваабаронцаў, падставай для затрыманне стала тое, што ён перасылаў па «Белпошце» кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» Змітра Лукашука і Максіма Гарунова, якую 31 сакавіка 2021 году ўлады прызналі экстрэмісцкай.

РР belsat.eu

Стужка навінаў