«Піша кнігу па філасофіі». Палітвязень Уладзімір Мацкевіч акрыяў пасля аперацыі


Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч акрыяў пасля перанесенай у жніўні аперацыі і вярнуўся да навуковай дзейнасці, паведаміла крыніца радыё «Свабода». Цяпер ён не ў адзіночцы, але ў малой камеры, дзе няма як рухацца. 67-гадовы Мацкевіч за кратамі з жніўня 2021 года.

Філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч.
Фота: Павел Хадзінскі

«Шмат чытае, карыстаецца турэмнай бібліятэкай. Самае галоўнае, што вярнуўся да навуковай дзейнасці – піша кнігу па філасофіі. Значыць, у псіхалагічным сэнсе захоўвае ўстойлівасць», – сказала крыніца радыё «Свабода».

У жніўні філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч перанёс аперацыю. Восьмы месяц ён у магілёўскай турме. Туды яго перавялі з шклоўскай калоніі – рэжым зрабілі больш жорсткім пасля некалькіх тэрмінаў у ШІЗА і трох месяцаў у памяшканні камернага тыпу ў калоніі.

«Сядзіць не ў адзіночцы. Некалькі разоў памянялі камеру. Цяпер апынуўся ў нейкай малой камеры, дзе рухацца складана. Прагулкі маюцца, але званкоў няма», – кажа крыніца.

Яна таксама прывяла словы самога Мацкевіча з-за кратаў:

«Ён жартліва казаў пра сябе: «Трэба навучыцца жыць раслінным жыццём». Але на колькі яго хопіць? Інтэлектуальна на шмат, а вось фізічна? Уявіць цяжка».

 

Hавiны
Траціна асуджаных журналістаў у Беларусі – супрацоўнікі «Белсату». За кратамі – 13 нашых калегаў
2023.10.14 18:19

Уладзіміру Мацкевічу 67 гадоў. Яго затрымалі 4 жніўня 2021 года, абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» і «абразе Лукашэнкі». Сяргей Епіхаў засудзіў філосафа на 5 гадоў.

У кастрычніку Міністэрства ўнутраных справаў унесла Мацкевіча ў «спіс экстрэмістаў».

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», цяпер у Беларусі 1485 палітвязняў, паводле ініцыятывы «Dissidentby», – 1698.

Гісторыі
Ад пошуку адзення да чакання званка. Якія праблемы абмяркоўваюць сваякі палітвязняў
2023.10.12 08:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў