На беларускамоўнага экскурсавода Ігара Хмару завялі крымінальную справу


На экскурсавода Ігара Хмару, затрыманага ў пачатку жніўня за беларускамоўную экскурсію, завялі крымінальную справу, паведамляе тэлеграм-канал «BY_culture».

Ігар Хмара.
Фота: ihar_chmara/Instagram

Вядома, што справу завялі паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Імаверна, цяпер Ігара трымаюць у СІЗА на вуліцы Валадарскага ў сталіцы.

Ігара Хмару затрымалі ўвечары 2 жніўня пасля шпацыру па Менску ў раёне Серабранкі. Сукамернік Ігара, які быў з ім на Акрэсціна, распавёў праваабаронцам, што экскурсавода затрымалі за размову па-беларуску на вуліцы.

Ігар Хмара – краязнаўца, робіць гайды і экскурсіі па раёнах Менску і Беларусі.

Абноўлена
Затрымалі Дарʼю Лосік, жонку палітзняволенага блогера Ігара Лосіка
2022.10.18 12:44

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў