Сірыйская апазіцыя пагадзілася аднавіць перамовы з урадам Асада аб новай Канстытуцыі


Перамовы былі прыпыненыя 9 месяцаў. Цяпер пагадзіліся не проста рыхтавацца да канстытуцыйнай рэформы, але і пачаць распрацоўку рэформы.

Сцяг Сірыі.
Фота: Rafael Medina / Flickr, CC BY-NC-ND 2.0

Сірыйскі ўрад і апазіцыя пачнуць на бягучым тыдні перамовы аб новай Канстытуцыі краіны пры медыяцыі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, піша «Голас Амерыкі».

Прадстаўнік ААН 17 кастрычніка сустрэўся з прадстаўнікамі камітэту з 45 чалавек, які мае распрацоўваць канстытуцыйную рэформу. Гэта была першая сустрэча, на якой адначасова прысутнічалі сустаршыні камітэту ад ураду і апазіцыі.

Распрацоўку новай Канстытуцыі называюць важным момантам, які можа спыніць вайну, у якой за дзесяць гадоў загінулі паўмільёна чалавек і ад якой каля 13,5 млн чалавек сталі ўцекачамі. Сірыйцы ў ліку тых мігрантаў, якія праз Беларусь спрабуюць трапіць у Еўразвяз.

Паводле прадстаўніка ААН, бакі перамоваў разумеюць, што падчас перамоваў людзі працягваюць гінуць – і што гэта трэба спыніць. Каля 90 % сірыйцаў жывуць за мяжой беднасці.

Hавiны
Венесуэла: Урад Мадуры спыніў перамовы з апазіцыяй
2021.10.18 10:04

АА belsat.eu

Стужка навінаў