Dze.chat аб’ядноўвае больш за паўмільёны акаўнтаў з улікам каналаў, і больш за 300 тысяч чалавек у розных чатах. Такую лічбу прыводзіць тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».
Міністэрства ўнутраных справаў назвала першае ў Беларусі «экстрэмісцкае фармаванне» – інтэрнэт-партал Dze.chat, які збіраў адрасы дваровых, раённых і гарадскіх чатаў, а таксама самаробныя сцягі раёнаў.
За ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання ГУБАЗіК пагражае крымінальнай адказнасцю. У суботу 16 кастрычніка начальнік аддзелу ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі распавядаў, што нават падпісчыкі тэлеграм-каналу могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці, калі гэты канал будзе прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.
ГГ, belsat.eu