Улады вызначыліся з коштам за рэгістрацыю ў чарзе на мяжы пры выездзе


Платную рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі на мяжы было прынята ўвесці Саветам міністраў яшчэ ў мінулым месяца, а цяпер чыноўнікі вызначыліся і з канкрэтнымі цэнамі за яе. 

Беларуска-літоўская мяжа.
Фота: Дзяржпагранслужба Літвы

Так, памер платы за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі для грузавых транспартных сродкаў і аўтобусаў складзе 1 базавую велічыню (на верасень 2022 года яна складае 32 рублі). Для легкавых аўтамабіляў, матацыклаў і мапедаў плата складзе 0,3 базавай велічыні (9,6 рубля).

Плаціць павінны кіроўца або ўладальнік транспартнага сродку.

Ад платы за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі «Белмытсэрвіс» будзе пералічваць 70% аператарам зон чакання ў мэтах забеспячэння функцыянавання сістэмы электроннай чаргі, а 10% – Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту ў мэтах удасканалення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Зараз сістэма электроннай чаргі дзейнічае ў наступных пунктах пропуску:

  • на мяжы з Літвой – «Катлоўка», «Каменны Лог» і «Беняконі»;
  • на мяжы з Польшчай – «Бераставіца», «Берасце», «Брузгі»;
  • на мяжы з Латвіяй – «Грыгораўшчына» і «Урбаны».

Нагадаем, у сярэдзіне жніўня Аляксандр Лукашэнка сваім указам адмяніў бясплатнае размяшчэнне транспартных сродкаў у зоне чакання на мяжы. Разам з гэтым ён адмяніў платнае браніраванне часу ўезду ў пункт пропуску з зоны чакання. Цяпер жа пры ўездзе ў зону чакання трэба аплаціць рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі.

Рэпартаж
«Барада да каленяў вырасце, пакуль дачакаешся». Чаму растуць чэргі на беларуска-польскай мяжы
2022.08.27 16:58

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў