«Правакацыя, інспіраваная ў Маскве». Прэм’еры Польшчы і Літвы выказаліся пра крызіс на мяжы


Ілюстратыўнае фота.
Фота: Белсат

Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ў Беларусі знаходзіцца больш за 10 тыс. мігрантаў, якія могуць напоўніць Польшчу і Літву. Пра гэта ён сказаў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэмʼерам Літвы Інгрыдай Шыманіце ў Варшаве.

«Згодна з нашымі звесткамі, у Беларусі больш за 10 000, можа, і больш асоб, якія перамешчаныя з Блізкага Ўсходу, пераважна – з Іраку, а таксама з Сірыі, каб праводзіць гібрыдную атаку», – сказаў польскі прэм’ер, перадае DELFI.

Паводле яго, менскі рэжым ажыццяўляе супраць Літвы і Польшчы «правакацыю, інспіраваную ў Маскве».

Hавiны
Літва адмовіла ў прытулку 570 мігрантам, якія нелегальна прыйшлі праз Беларусь
2021.09.14 16:32

Маравецкі таксама падкрэсліў важнасць барацьбы з прапагандай беларускага рэжыму, каб не дапусціць «эфектыўнасць палітыкі Аляксандра Лукашэнкі».

«Я хачу звярнуць увагу на тое, што ўсходнія суседзі адрозніваюцца адным уласцівасцю, выкарыстанне якога мы назіралі шмат разоў. Яны схільныя вінаваціць іншыя дзяржавы ў тым, што робяць самі. Напрыклад, абвінавачваюць Еўропу ў перапісванні гісторыі, хоць самі перапісваюць гісторыю да такой ступені, што спрабуюць забыцца пакт Молатава-Рыбэнтропа», – сказала прэм’ерка Літвы.

Паводле яе, працэс нелегальнай міграцыі ў Літву і Польшчу зʼяўляецца створаным «паводле злой волі» менскага рэжыму.

Hавiны
«Аб’ядналі ў магілах і дэпартацыі». Топ-10 беларускіх дзеячаў – ахвяраў паходу 17 верасня
2021.09.17 08:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў