У Варшаве збілі вядомага беларускага блогера Марціна Крама і яго дзяўчыну


У суботу 13 жніўня ў Варшаве невядомыя збілі беларускага блогера і былога міліцыянера Марціна Крама, які ўжо пяць гадоў жыве ў Польшчы.

Пра тое, што адбылося, блогер распавёў на сваім YouTube-канале. Паводле яго слоў, ён са сваёй дзяўчынай адпачываў у адной з устаноў на беразе Віслы, як у канцы вечара нехта моцна ўдарыў дзяўчыну па патыліцы – не ясна, выпадкова ці наўмысна.

Пасля гэтай пара пайшла высвятляць, хто гэта зрабіў, у выніку чаго з палякамі завязаўся канфлікт. Падчас спрэчкі той хлопец, які ўдарыў ягоную дзяўчыну, сказаў яму па-польску «валіце з Польшчы». Кампанія блогера здымала тое, што адбываецца на відэа, каб зафіксаваць асобы тых, хто нападаў.

«У нейкі момант я падумаў, што, калі зараз упаду, ён проста заб’е мяне. Ён біў па розных частках цела, ёсць у мяне сінякі, – распавёў блогер. У гэты час іншы паляк схапіў дзяўчыну за валасы. У адказ на гэта блогер ударыў нападаючага па назе і некалькі разоў ударыў у твар. Як толькі ён адпусціў дзяўчыну, пара адразу адбегла.

Пазней з дапамогай гарадской аховы, ім удалося затрымаць аднаго з нападнікаў. Пасля прыезду паліцэйскія запісалі ўсе даныя і мужчыну вызвалілі, паколькі паліцыянты паведамілі, што гэта хутчэй за ўсё гэта будзе грамадзянска-прававая справа. Прыйсці напісаць заяву Марціну прапанавалі на наступны дзень.

«Гэта значыць, мы самі павінны пісаць платна заяву ў суд і самі даказваць сваю правату, а іх – вінаватасць. Але ў грамадзянска-прававых адносінах максімум, чым іх могуць пакараць, – гэта нейкія грошы з іх спагнаць. Я лічу, што гэта не тое пакаранне, якое яны павінны панесці», – распавёў Марцін.

На наступны дзень дзяўчыне зрабілі здымак – аказалася, што ўсё добра. На месцы, дзе былі вырваныя валасы, зафіксавалі сінякі і ранкі.

Цяпер блогер шукае сведкаў інцыдэнту.

Hавiны
Больш толькі ўкраінцаў. У Польшчы падлічылі беларускіх студэнтаў
2022.08.17 22:16

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў