​​Маёмасць Ігара і Дарʼі Лосікаў хочуць выставіць на продаж


Маёмасць палітзняволенага Ігара Лосіка і ягонай сямʼі хочуць выставіць на продаж, нягледзячы на заяву, што Ігар хоча яе выкупіць, паведаміла ягоная жонка Дарʼя Лосік.

Дарʼя i Паўліна Лосікі. Студзень 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Судовыя прыставы паведамілі Дарʼі пра гэта 17 жніўня. У канцы мінулага месяца ў іхнай кватэры апісалі практычна ўсю маёмасць.

Для таго, каб выкупіць рэчы, трэба атрымаць спецыяльны дазвол, але запыт, што падаваў Ігар Лосік, праігнаравалі.

«Як вам вядома, нядаўна нашую кватэру наведалі супрацоўнікі Аддзелу прымусовага выканання. Была арыштаваная некаторая бытавая тэхніка і мэбля, але з умовай, што яе можна выкупіць, калі мой муж адправіць заяву са спісам маёмасці, з якой мы б хацелі зняць арышт, ва Упраўленне прымусовага выканання Берасця і атрымае адказ з дазволам (ці ў адваротным выпадку – адказ з забаронай на выкуп).

Вядома ж, Ігар адправіў туды ліст, як толькі атрымаў ад мяне ягоны ўзор. АЛЕ! Сёння мне патэлефанавала судовая выканаўца, якая працуе ў справе нашай маёмасці і паведаміла, што ўся арыштаваная маёмасць мусіць быць выстаўленая на рэалізацыю. Адпаведна, УПВ Берасця нават не знайшло часу выслаць Ігару адказ на ягоную заяву, або УПВ Берасця проста не правярае сваёй пошты.

Ну, нічога страшнага. Заўтра мы асабіста ўбачымся з гэтымі людзьмі з прыгожага гораду Берасця», – напісала Дарʼя Лосік.

Журналіст радыё «Свабода» і блогер Ігар Лосік застаецца ў няволі з 25 чэрвеня 2020 года. У мінулым снежні яго асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Гісторыі
Два гады пасля рэвалюцыі: як склаліся лёсы ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года
2022.08.09 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў