Беларусь можа выйсці з міжнароднай дамовы наконт падачы скаргаў у ААН


Законапраект «Аб дэнансацыі Рэспублікай Беларусь Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах» паступіў на разгляд у першым чытанні ў парламент яшчэ месяц таму, паведамілі на сайце Палаты прадстаўнікоў. Пакуль праект застаецца на разглядзе ў Камісіі правоў чалавека, нацыянальных адносінаў і сродкаў масавай інфармацыі.

Сцяг ААН.
Фота: pravda.com

Першы Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах – гэта міжнародная дамова, што вызначае механізм падачы індывідуальных скаргаў у ААН згодна з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паводле дамовы, краіны-ўдзельніцы пратаколу згаджаюцца прызнаць кампетэнцыю Камітэту правоў чалавека ААН разглядаць скаргі ад асобаў, якія сцвярджаюць, што іхныя правы былі парушаныя.

Перад падачай скаргі ў ААН заяўнікі мусяць вычарпаць усе ўнутраныя сродкі прававой абароны. Ананімныя скаргі не прымаюцца.

Сам пратакол быў прыняты ў 1966 годзе. У дамове – 35 бакоў-падпісантаў і 116 дзяржаваў-удзельніц. Беларусь ратыфікавала яе 30 гадоў таму, у 1992 годзе.

За ўсю гісторыю дамовы дэнансавалі пратакол толькі дзве дзяржавы – Ямайка ды Трынідад і Табага.

Аналітыка
Упруцца ў плот ці зоймуць нішу? Беларусь хоча рабіць у сябе кубінскія і кітайскія лекі. Зноў
2022.08.18 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў