Затрымалі брата супрацоўніка ГУБАЗіКа, які дапамагаў «BYPOL»


Беларускія сілавікі затрымалі брата былога аператыўніка ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава, які дапамагаў «BYPOL» выкрываць злачынствы міліцыянтаў.

Сілавікі прыйшлі да Міхаіла Лупаносава 17 жніўня, перадае «Наша Ніва».

Міхаіл быў дырэктарам будаўнічай фірмы. Затрымалі яго супрацоўнікі МУС паводле ч.1 арт. 427 КК («Службовы падлог»). Інкрымінаваныя яму падзеі адбываліся ў 2016 годзе. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.

Станіслаў Лупаносаў пасля выбараў звольніўся з ГУБАЗіК і з’ехаў ва Украіну. Менавіта былы падпалкоўнік даваў інфармацыю «BYPOL» пра сілавікоў. У выніку ў дачыненні да былога міліцыянта распачалі крымінальную справу і ўключылі ў пералік асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Рапарт на звальненне падпалкоўніка МУС Лупаносава. Крыніца: https://charter97.org/

У Беларусі яго абвінавачваюць паводле арт. 352 КК («Несанкцыянаванае капіяванне інфармацыі, якая захоўваецца ў камп’ютарнай сістэме, сеткі і на машынных носьбітах, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды»).

Hавiны
Былога працаўніка ГУБАЗіК Лупаносава абвесцілі ў вышук
2021.04.26 19:51

МГ belsat.eu

Стужка навінаў