У Літве паказалі, як беларускія сілавікі здымаюць збіццё мігрантаў «літоўскімі памежнікамі»


Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы распаўсюдзіла відэа, на якім людзі ў форме імітуюць іх збіццё нібыта літоўскімі памежнікамі.

Міністр унутраных спраў Агне Білатайце сказала, што беларускія ўлады нават выбралі адмысловую пляцоўку для «здымак эпізодаў, як літоўскія памежнікі збіваюць нелегалаў», перадае DELFI.

«Беларускі рэжым выкарыстоўвае ўсе магчымыя метады. Паколькі гэта гібрыдная атака, мы бачым спробы распаўсюду дэзынфармацыі. У нас ёсць звесткі аб падрыхтаванай пляцоўцы для здымак, там створаная карціна памежнай тэрыторыі і здымаюць розныя «гісторыі», з дапамогай якіх спрабуюць увесці ў зман міжнародныя арганізацыі, распаўсюджваць дэзынфармацыю ў іншых краінах і ў нас», – сказала Білатайце.

На відэа 4 чалавекі зайшлі на тэрыторыю Літвы і чакалі літоўскіх памежнікаў.

Hавiны
«ByPol» абнародаваў расследаванне пра перапраўку нелегалаў у Літву і смерць аднаго з іх
2021.08.18 10:12

«Вось падрыхтаваныя беларускімі памежнікамі 4 мігранты-правакатары прыходзяць у Літву, але не спяшаюцца кудысьці ісці. Яны чакалі літоўскіх памежнікаў. Тады правакатары вярнуліся на тэрыторыю Беларусі, і пачаўся спектакль. Іх сталі здымаць беларускія памежнікі, а мігранты эмацыйна распавядалі, «як іх білі літоўскія памежнікі», – паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы.

Пасля гэтага ўдзельнікі здымак выдаляюцца ўглыб Беларусі.

Пачатыя расследаванні парушэння мяжы

Беларускія сілавікі, якія парушылі мяжу Літвы.
Фота: pasiens.lt

Таксама ў Літве праводзіцца дасудовае расследаванне незаконнага перасячэння мяжы 17 жніўня 12 беларускімі сілавікамі, распавяла BNS прадстаўніца літоўскай Генпракуратуры Рыта Стундзене.

Таксама літоўскія праваахоўнікі праводзяць больш маштабнае дасудовае расследаванне інцыдэнтаў на мяжы з Беларуссю. Выпадак з 12 сілавікамі вырашана расследаваць асобна, але ў далейшым расследавання могуць аб’яднаць.

Hавiны
Літва набыла квіткі на самалёт мігрантам, якія пастанавілі вярнуцца ў Ірак
2021.08.18 11:34

МГ belsat.eu

Стужка навінаў