Мэркель хоча абмеркаваць з Пуціным сітуацыю ў Беларусі


Тэмы Беларусі, Афганістана і Украіны будуць узнятыя падчас візіту канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель у Маскву 20 жніўня. Пра гэта заявіў 18 жніўня афіцыйны прадстаўнік кабінета міністраў ФРГ Штэфэн Зайбэрт.

Ангела Мэркель.
Фота: European People’s Party / Flickr

«Гаворка будзе ісці дакладна пра буйныя міжнародныя тэмы: пра канфлікт на ўсходзе Украіны, для вырашэння якога Расея можа зрабіць больш, чым робіць, пра Беларусь», – сказаў ён, піша ТАСС.

Адносна «Паўночнага патоку – 2» Зайбэрт заявіў, што для Нямеччыны вельмі важна, каб транзіцёрам расейскага газу ў будучыні заставалася Украіна. Берлін будзе выступаць за гэта, дадаў ён.

Таксама будуць абмяркоўвацца сітуацыя ў Афганістане і зняволенне Аляксея Навальнага.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў