У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» гэштэг у Instagram


Гэштэг #свободнаябеларусь у Instagram унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» яшчэ ў лютым 2022 года, але заўважылі журналісты «Медиазоны» яго толькі цяпер.

На сайце Мінінфармацыі, дзе размешчаны Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, ёсць адпаведны запіс, што суд Чыгуначнага раёну Гомля 11 лютага 2022 года прызнаў экстрэмісцкімі старонкі ў сацсетках пад назваю «Свободная Беларусь», аднайменны тэлеграм-канал і гэштэг.


Запіс з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў

Такім чынам, цяпер у Беларусі «экстрэмісцкімі» могуць прызнаць не толькі людзей, кнігі, медыі і тэлеграм-каналы, а таксама і гэштэгі.

Пасля прызнання гэштэга «экстрэмісцкім» людзі працягвалі выкладаць пасты з ім, нават не датычныя да тэмы пратэстаў.

Гісторыі
Колькі журналістаў выехала з Беларусі? Размаўляем з намеснікам старшыні БАЖ Барысам Гарэцкім
2022.07.18 13:55

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў