Лекары выявілі ў страўніку дзіцяці батарэйкі, магніт і шрубы


Лекары Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтру сутыкнуліся з рэдкім клінічным выпадкам. У страўніку дзіцяці, якому 1 год і 8 месяцаў выявілі 2 батарэйкі, 16 магнітаў і шруб, паведамляе прэсавая служба Мінздароўя.

Рэнтген страўніка дзіцяці з іншароднымі целамі.
Фота: Мінздароўя / Telegram

Яшчэ 13 траўня ў Дубровенскую больніцу даставілі дзіця ва ўзросце 1 года 8 месяцаў. Лекары дыягнаставалі страўнікава-кішачны крывацёк. А ўжо падчас абследавання выявілі ў страўніку 2 батарэйкі, 16 магнітаў і шруб.

Хірургі Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтру экстранна прааперавалі дзіця. Цяпер яго жыццю і здароўю нічога не пагражае. Дзіця заканчвае лячэнне ў аддзяленні хірургіі.

Hавiны
Улады прыдумалі, як змагацца з недахопам лекараў: 100% мэтавікоў у ВНУ
2022.12.11 22:08

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў