«Google» заблакаваў для Беларусі магчымасць загружаць або абнаўляць платныя праграмы ў «Play Store»


Карпарацыя «Google» пастанавіла заблакаваць для Беларусі магчымасць загрузкі платных праграмаў і іх абнаўлення для карыстальнікаў. Пра гэта паведамляе старонка тэхнічнага падтрымання кампаніі.

Крыніца: google.com

Таксама «Google» адзначае, што карыстальнікі змогуць карыстацца бясплатнымі праграмамі, дасяжнымі ў «Play Store». У заяве падкрэслілі, што сітуацыя «хутка мяняецца» і рэкамендавалі беларускім карыстальнікам перыядычна заглядаць у карпарацыйны блог кампаніі па актуальную інфармацыю.

Нагадаем, што ў сакавіку, у сувязі з міжнароднымі санкцыямі пасля пачатку вайны ва Украіне, кампанія «Google» заблакавала магчымасць аплаты падпісак, куплі праграмаў карыстальнікам з Расеі.

Раман Лугоўскі, belsat.eu

Стужка навінаў