УВКПЧ ААН бачыць у падзеях у Беларусі прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці


Выйшаў даклад Вярхоўнага камісара Арганізацыі Абʼяднаных Нацый па правах чалавека аб сітуацыі ў Беларусі. Дакумент ахоплівае падзеі з траўня 2020 году і да канца 2022 году.

У дакладзе адзначаецца, што ў Беларусі адбываліся і адбываюцца сістэматычныя, масавыя і грубыя парушэнні правоў чалавека, якія ўключалі ў сябе пазбаўленне права на жыццё і свабоду, катаванні і жорсткае абыходжанне (у тым ліку сексуальны гвалт), адмова ў праве на належную законную працэдуру і справядлівае судовае разбіральніцтва, адвольная адмова ў праве на ўезд ва ўласную краіну, парушэнні права на свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый і на роўную абарону законам.

«Некаторыя з парушэнняў могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці, як тыя вызначаны ў міжнародным звычайным праве, калі такія дзеянні здзяйсняюцца ў рамках шырокамаштабнага або сістэматычнага нападу на любых цывільных асобаў, і калі такі напад здзяйсняецца свядома», – падкрэсліваецца ў даследаванні. Такія напады ў Беларусі, як лічаць аўтары дакладу, «былі часткай кампаніі гвалту і рэпрэсіяў, наўмысна накіраванай супраць тых, хто быў ці лічыўся супернікам урада ці выказваў крытычныя ці незалежныя меркаванні».

«Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі не менш за 100 000 чалавек укрыліся за мяжой. Людзі былі вымушаныя пакінуць краіну і не маглі бяспечна вярнуцца праз пагрозы адвольнага затрымання, жорсткага абыходжання, а таксама парушэнняў эканамічных, сацыяльных і культурных правоў.

Такое перамяшчэнне непасрэдна звязанае з палітыкай і практыкай кіраўніцтва Беларусі, у тым ліку з масавым падаўленнем іншадумства і наўмысна створанай атмасферай варожасці, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню», – адзначаюць ва УВКПЧ.

Hавiны
Міжнародны Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі выпусціў даклад пра дзейнасць ГУБАЗіКу
2022.11.16 21:48

У раздзеле дакладу, які прысвечаны сэксуальнаму і гендэрнаму гвалту, УВКПЧ паведамляе, што задакументавала шэсць выпадкаў згвалтавання, учыненых у міліцэйскіх машынах і ў аддзяленнях міліцыі па ўсім Менску ў адносінах да чатырох мужчын і двух хлопчыкаў.

«У адным выпадку мужчына быў згвалтаваны ў следчым ізалятары на Акрэсціна пасля яго гамафобных абразаў і пагроз забойствам. Паліцыянты дубінкай разарвалі прамую кішку ахвяры, выклікаўшы багаты крывацёк, і замест аказання першай дапамогі смяяліся над ім, закрываючы яму рот, калі ён крычаў ад пакутлівага болю», – адзначаецца ў справаздачы.

Таксама УВКПЧ задакументавала 20 спробаў згвалтавання. Яны мелі месца ў гарадах ва ўсёй Беларусі ў адносінах як мужчын, так і жанчын: сілавікі сцягвалі, рвалі або разрэзалі заднюю частку ніжняга адзення ахвяр, часам апраналі прэзерватывы на паліцэйскія дубінкі і прыціскалі дубінкі да анусу ахвяраў.

Што тычацца разгрому трэцяга сектару, то, паводле УВКПЧ, па стане на снежань 2022 году ўлады ліквідавалі 757 НДА, а 416 арганізацыяў прынялі рашэнне аб закрыцці, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу.

Вярхоўны камісар ААН рэкамендуе дзяржавам-сябрам працаваць над прыцягненнем да адказнасці вінаватых у парушэнні правоў чалавека ў Беларусі з дапамогай разбору ў нацыянальных судах на аснове агульнапрынятых прынцыпаў. экстэрытарыяльнай і ўніверсальнай юрысдыкцыі.

Аналітыка
Лепш, чым пры Ракашы, горш, чым пры Ярузэльскім. З чым параўнаць рэпрэсіі ў Беларусі?
2021.10.21 08:30

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў