Незалежныя сацыёлагі: Пераважная большасць расейцаў адчувае гонар праз вайну з Украінаю


Незалежныя расейскія сацыёлагі зладзілі адразу два апытанні, у канца лютага і ў сярэдзіне сакавіка, каб паглядзець на настроі расейцаў у сувязі з вайною з Украінаю. Вынікі атрымала радыё «Свабода».

Расейскія вайскоўцы ў вёсцы Бугас Данецкай вобласці, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат

Амаль тры чвэрці насельніцтва Расеі, або 71 % падтрымліваюць вайну з Украінаю. У сувязі з нападам на суседа большасць расейцаў адчувае гонар, радасць, павагу, давер і надзею. Такія вынікі двух апытанняў у канцы лютага і сярэдзіне сакавіка ад незалежныя сацыёлагаў.

Адрозненні паміж лютаўскім і сакавіцкім апытаннямі паказваюць павелічэнне колькасці расейцаў, якія падтрымліваюць «вайсковую аперацыю» і незалежнасць так званых ДНР і ЛНР. Але ў людзей расце песімізм у справе асабістага фінансавага становішча ў сувязі санкцыямі Захаду.

Апытанні таксама паказалі, што тры чвэрці насельніцтва Расеі даведваюцца пра вайну з тэлевізара. З тых, хто карыстаецца інтэрнэтам, каб даведвацца навіны пра вайну, 37 % не ведаюць, што такое VPN. YouTube выкарыстоўваюць 11 % рэспандэнтаў, Telegram – 7 %.

Траціна рэспандэнтаў заявілі, што цвёрда вераць, быццам Пуцін працуе ў іхных інтарэсах, а яшчэ 26 % лічаць, што ён у нейкай ступені працуе ў іхных інтарэсах. У цэлым большасць расейцаў лічыць, што было б лепш, калі б Пуцін заставаўся прэзідэнтам як мага даўжэй. Гэтае меркаванне найболей распаўсюджанае сярод тэлевізійнай аўдыторыі.

Hавiны
«За падзеямі сачу 15 гадзінаў за дзень»: як беларусы ставяцца да нападу Расеі на Украіну
2022.03.18 12:47

ЛК belsat.eu

 

Стужка навінаў