Сёння Святлана Ціханоўская выступіць з заяваю, над якою «працавала 7 месяцаў»


Святлана Ціханоўская аддае голас падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. 9 жніўня 2020 года.
Фота: АВ / Vot Tak TV

Лідарка беларускага пратэсту і экс-удзельніца прэзідэнцкіх выбараў, якую пратэстоўцы лічаць іх пераможцай, анансавала важную заяву.

Заяву апублікуюць на YouTube-канале Святланы Ціханоўскай 18 сакавіка а 12:00.

«Я сем месяцаў працавала, каб зрабіць гэтую заяву», – адзначыла яна.

Што канкрэтна будзе ў выступе, не паведамляюць.

Штодзённыя пратэсты ў Беларусі цягнуцца ўжо 222-і дзень. 11 жніўня 2020 года Святлану Ціханоўскую вывезлі з краіны, пасля чаго яна працягвала сваю дзейнасць за мяжою.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў