Каля берагоў Грэцыі загарэўся паром з пасажырамі. Сярод іх – чатыры беларусы


У Іянічным моры 18 лютага недалёка ад берагоў грэцкага вострава Корфу загарэўся італьянскі паром «Euroferry Olympia», паведамляе мясцовае агенцтва навінаў АМNА.

Паром «Euroferry Olympia» загарэўся каля берагоў Грэцыі.
Фота: greekcitytimes.com

На борце былі 290 чалавек: 239 пасажыраў і 51 чалец экіпажу, якіх эвакуявалі на бераг. Адну асобу шпіталізавалі праз атручэнне чадным газам. Акрамя таго, на пароме былі 25 аўтамабіляў і 153 цяжкавікі.

Паводле звестак суднаўладальнікаў, кампаніі «Grimaldi», пажар на яе судне «Euroferry Olympia» адбыўся ў гаражы № 3. У кампаніі падкрэсліваюць, што персанал быў неадкладна мабілізаваны для гашэння пажару, а потым, згодна з устаноўленымі працэдурамі, капітан праінфармаваў кампетэнтныя органы Грэцыі ды Італіі і пастанавіў пакінуць паром.

МЗС Беларусі паведамляе, што з парому эвакуявалі чатырох грамадзянаў Беларусі, іх даставілі на востраў Корфу. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны не пацярпелі.

Hавiны
«Дай Бог усім зняволеным выйсці з такой годнасцю». Брат Наталлі Хершэ – пра сустрэчу сястры на волі
2022.02.18 14:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў