Снег спрычыніўся да транспартнага калапсу ў Менску


Ранкам 18 студзеня на шматлікіх вуліцах Менску ўсталі доўгія заторы. Расейскі сэрвіс «Яндекс.Пробки» ацэньвае гэтыя заторы ў 10 з 10 балаў, на «Google Maps» таксама відаць шматлікія вуліцы з даўжэзнымі чырвонымі палосамі. Заторы меншых маштабаў ёсць і ў іншых гарадах Беларусі.

Уборка снегу пад Менскам, Беларусь. 18 студзеня 2024 года. Скрыншот: minobl_uvd / Telegram

Дзяржаўная аўтаінспекцыя ўвяла 18 студзеня ў Менскай вобласці план «Надвор’е» – гэта значыць, на дарогі выстаўляюць больш тэхнікі для ўборкі снегу і пасыпкі дарог адмысловай пясчана-саляной сумессю, а кіроўцаў просяць быць максімальна асцярожнымі. Паведамляюць, што ў Менску задзейнічалі для ўборкі снегу 190 адзінак тэхнікі і 2241 чалавека. Больш за тое, ДАІ просіць устрымацца ад паездак на асабістым транспарце.

Снег таксама збіў расклад грамадскага транспарту ў Менску, на некаторых маршрутах тралейбусаў рух часова спыняўся, перанакіроўваўся.

Праз снегапад і парывісты вецер (да 18 м/с) на большай частцы Беларусі 18 студзеня абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Пры тым на поўначы і ўсходзе Беларусі ранкам было каля –10­ °С, а на паўднёвым захадзе – да +2.

Ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу прагназуюць таксама на 19 і 20 студзеня. Але калі 18-га недзе яшчэ прагназавалі плюсавую тэмпературу, на наступныя два дні абяцаюць мінусавую.

Hавiны
2023 год стаў трэцім з самых цёплых за гісторыю назіранняў у Беларусі. У 2024 будзе рэкордная спёка
2024.01.09 14:20

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў