З пенсіянеркі Алены Гнаўк здзекуюцца ў пружанскім ізалятары


На мінулым тыдні пенсіянерка Алена Гнаўк атрымала 15 содняў арышту за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі», 11 студзеня яе змясцілі ў ІЧУ Пружанаў.

Алена Гнаўк.
Фота: belsat.eu

Гэтым «парушэннем» сталі мяхі на плоце «па схеме БЧБ», якія міліцыянты палічылі пікетаваннем. За гэта жанчына таксама атрымала штраф 50 базавых велічыняў.

Hавiны
У Пружанах за рушнікі на плоце затрымалі пенсіянерку Алену Гнаўк
2021.12.26 16:42

Як паведамілі «Белсату» сваякі Алены Гнаўк, на соднях з жанчыны здзекуюцца.

«Па загадзе кіраўніка пружанскага РАУС ёй забаронена атрымліаць перадачы, пісаць і чытаць. Мы лічым, такім чынам яны спрабуюць яе ламаць», – кажуць сваякі Алены Пятроўны.

Тэрмін утрымання Гнаўк пад вартай скончыцца 25 студзеня. Нагадаем, што паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу пенсіянерка асуджаная на тры гады «хатняй хіміі».

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў