Як зрабіць ляльку вуду на Лукашэнку. Інструкцыя ў гіфках


Лічыцца, што варажба ў ноч на Хрышчэнне з 18 на 19 студзеня абавязкова спраўджваецца. Мы вырашылі крыху паэксперыментаваць і падрыхтавалі інструкцыю для тых, хто не проста хоча даведацца пра будучыню, але і хоча паспрабаваць яе змяніць.

 

Кажуць, што ў выніку абраду лялька вуду атрымлівае сувязь з пэўным чалавекам. А ва ўладальніка лялькі з’яўляецца магчымасць уздзейнічаць праз яе.

Адкрываем першую, якая трапіла інструкцыю ў Інтэрнэце. З першых радкоў папярэджваюць, што нельга займацца чорнай магіяй, знаходзячыся ў нецвярозым стане або пад дзеяннем наркотыкаў. А як жа быць «наркаманам», «прастытуткам» і «алкаголікам»?

Для лялькі вуду нам спатрэбіцца: тканіна, набор для шыцця, сухія травы і гузікі.

Графіка «Белсату»

Тканіну выбіраем жоўтую. Бо ўсім вядома з песні, што жоўты – колер расстання.

Складаем тканіну ўдвая, намячаем на яе сілуэт «пернікавага чалавечка», замацоўваем па баках іголачкамі і выразаем.

Графіка «Белсату»

Затым прашываем па контуры. Колер ніткі таксама павінен адпавядаць. Чырвоны – сімвал свабоды, волі да перамогі. І напаўняем нашага Лукашэнку сухімі раслінамі. Таксама раяць дадаць што-небудзь ад чалавека, на якога робіцца абрад. Каля Драздоў хтосьці страціў сумленне, дадамо яго.

Графіка «Белсату»

У інструкцыі раяць падчас працы над лялькай думаць пра таго, хто з ёй будзе звязаны. Гэта аказалася самым складаным. Але да справы мы паставіліся адказна, уключылі Усебеларускі народны сход.

Далей раяць прышыць або намаляваць што-небудзь з адметных асаблівасцяў. Ну тут зразумела, што маляваць.

Графіка «Белсату»

Засталося ззклінанне: «Свабоду палітычным зняволеным, правы чалавека, павага да выбару, негвалтоўны падыход, мадэрнізацыя на прадпрыемствах, сумленныя выбары».

Графіка «Белсату»

Наша інструкцыя носіць азнаямляючы характар.

belsat.eu/ІР

Стужка навінаў