«The New York Times»: Расея вывозіць з Украіны сем'і сваіх дыпламатаў


Амерыканскае выданне «The New York Times» паведаміла са спасылкай на высокапастаўленага супрацоўніка Службы бяспекі Украіны, што Расея ў пачатку студзеня стала эвакуяваць з Украіны семʼі сваіх дыпламатаў.

Паводле выдання, 5 студзеня 18 чалавек, у асноўным дзеці і жонкі дыпламатаў, на аўтобусах накіраваліся ў Маскву. У наступныя дні яшчэ каля 30 чалавек пакінулі Кіеў і Львоў. Дыпламаты ў двух іншых консульствах атрымалі распараджэнне рыхтавацца да адʼезду, зазначае выданне.

Hавiны
Два дывізіёны С-400 і 12 знішчальнікаў Су-35. У Мінабароны паведамілі, якія войскі Расея перакідвае ў Беларусь
2022.01.18 12:28

Адзначаецца, што ўлады Расеі планавалі эвакуяваць чальцоў семʼяў з расейскай амбасады ва Украіне ў канцы снежня і пачатку студзеня. На думку крыніцаў выдання, гэта можа сведчыць пра факт падрыхтоўкі Пуціна да вайсковай аперацыі супраць Украіны або пра далейшую эскалацыю.

Што кажуць дыпламаты?

Між тым у МЗС Украіны заявілі, што там не атрымлівалі інфармацыю ад расейскага боку пра намер эвакуяваць супрацоўнікаў дыпламатычных установаў. Пра гэта паведаміў спікер ведамства Алег Ніколенка.

Паводле яго, амбасады іншых дзяржаў ва Украіне таксама не паведамлялі аб намерах эвакуяваць сваіх супрацоўнікаў, паведамляе «Інтерфакс-Україна».

Таксама і МЗС Украіны не плануе эвакуяваць украінскіх дыпламатаў з РФ.

У МЗС Расеі ды ў расейскай амбасадзе ў Кіеве заявілі, што дыпламаты працуюць «у штатным рэжыме».

Рэпартаж
На лініі сутыкнення. Як жывуць на Данбасе ў прадчуванні вайны
2022.01.18 13:03

МГ belsat.eu

Стужка навінаў