Палітзняволеную Алену Гнаўк змясцілі ў ПКТ амаль да канца зімы


На 65-гадовую палітзняволеную Алену Гнаўк моцна ціснуць у гомельскай жаночай калоніі. Яе пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў і спатканняў, а цяпер перавялі ў памяшканне камернага тыпу.

Палітзняволеная Алена Гнаўк.
Фота: Белсат

З моманту прыезду ў гомельскую калонію ў жніўні 2022 года Алена Гнаўк пачала змагацца за свае правы, што вельмі не спадабалася адміністрацыі калоніі. У дачыненні да жанчыны сталі ўжываць розныя пакаранні. Палітзняволеная пазбаўленая амаль усіх перадач, званкоў і спатканняў ды пераведзеная ў памяшканне камернага тыпу, дзе будзе знаходзіцца да 24 лютага. ПКТ – адно з самых суровых пакаранняў у калоніі.

Агулам Гнаўк стала фігуранткай чатырох крымінальных справаў. Паводле двух ёй далі раней 3 гады «хатняй хіміі».

Тады Алена Гнаўк працягнула актыўную дзейнасць, пісала звароты да ўладаў і здымала відэа. Напрыклад, жанчына распавяла пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі. Улады палічылі гэта распаўсюдам «загадзя хлуслівых звестак аб прававым становішчы замежных грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь, што было скіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». У выніку на Гнаўк завялі яшчэ дзве крымінальныя справы: дыскрэдытацыя Беларусі і паклёп на Лукашэнку.

17 чэрвеня сёлета у судзе Пружанскага раёну агучылі вырак: тры з паловай гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 3200 рублёў.

У кастрычніку КДБ уключыў Гнаўк у «экстрэмісцкі» спіс.

Hавiны
Максіма Знака адправілі ў ПКТ
2022.12.02 19:01

АС belsat.eu

Стужка навінаў