Чарговы рэйс для эвакуацыі мігрантаў у Багдад запланавалі на 17 снежня


Мігранты ў аэрапорце ў Менску, Беларусь. 10 снежня 2021 года.
Фота: Minsk National Airport / Telegram

Для эвакуацыі мігрантаў самалёт дасць авіякампанія «Iraqi Airways», паведамляе радыё «Свабода».

Людзі ў транспартава-лагістычным цэнтры «Брузгі» выказалі жаданне вярнуцца на радзіму найбліжэйшымі днямі. Урад Іраку абяцае дапамагчы ім у выдачы пашпартоў, ён жа ініцыяваў эвакуацыйныя рэйсы, якія фармуюцца ў парадку з’яўлення заявак ад ахвочых вярнуцца на радзіму. Для іх пералёт бясплатны.

Тым часам намаганнямі Міністэрства замежных справаў Іраку ды пасольстваў у Маскве і Варшаве былі выдадзеныя 383 пашпарты тым мігрантам, хто страціў дакумент на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Латвіі ці Польшчы.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў