Берасцеец у бары аблаяў Лукашэнку. На яго данеслі і пакаралі трыма месяцамі арышту


15 снежня ў судзе Ленінскага раёна Берасця агучылі вырак па справе аб «публічнай абразе» Аляксандра Лукашэнкі. Берасцеец Васіль Панасюк трапіў пад пераслед праз данос студэнта, які запісаў ягоныя размовы ў бары на аўдыё. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

10 чэрвеня 2021 года прыкладна ў 11:00 Васіль Панасюк прыйшоў у краму па алкаголь. Але там яму яго не прадалі. Мужчына вырашыў не здавацца, таму пайшоў у бар. Там ён узяў піва, але плаціць за яго чамусьці адмаўляўся. Лагічна, што з боку бармэна да мужчыны ўзніклі пытанні. Мяркуючы па ўсім, яны Панасюку вельмі не спадабаліся. У выніку мужчына стаў гучна абурацца – славесна прыляцела і супрацоўнікам бара, і дзяржаўнай уладзе, і асабіста Лукашэнку. Усё гэта адбывалася на вачах у аднаго студэнта, які, па сутнасці, і стаў галоўным сведкам па гэтай справе.

Аблаяўшы бармэнаў і ўладу, мужчына прыстаў да двух хлопцаў у бары і таксама стаў скардзіцца на Лукашэнку. Аднак побач зноўку аказаўся той самы студэнт і прапанаваў Васілю распавядаць усё яму, а не гэтым двум хлопцам. Студэнт усё запісваў на аўдыё, а потым выклікаў міліцыю.

Артыкулы
Хакеры апублікавалі ў сеціве звесткі пра новую партыю «даносчыкаў»
2021.11.06 15:51

У якасці доказу злачынства на судзе былі агучаныя тыя самыя аўдыёзапісы: дыялог з прадаўцом, абразлівыя фразы ў адрас Лукашэнкі, званок студэнта-сведкі ў міліцыю.

На аўдыёзапісах, якія праслухоўвалі ў судзе, можна было пачуць, да прыкладу, такія фразы: «97% супраць яго», «мянты даўно згодныя з народам», «яны не вінаватыя, яны хутка тэрмін свой адбудуць, а адбываюць за праўду», «пенсіянераў ён пакрыўдзіў усіх, с..а, ён дыктатар».

Панасюк цалкам прызнаў сваю віну і запэўніў, што на самой справе добра ставіцца да Лукашэнкі.

Васіля Панасюка прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»). Суддзя Святаслаў Каліна прысудзіў яго да трох месяцаў арышту.

Аналітыка
Лепш, чым пры Ракашы, горш, чым пры Ярузэльскім. З чым параўнаць рэпрэсіі ў Беларусі?
2021.10.21 08:30

РР belsat.eu

Стужка навінаў