«Белтэхагляд» назваў дакумент, без якога не ўсе беларусы пройдуць агляд


На прадпрыемстве «Белтэхагляд» нагадалі беларускім кіроўцам пра дакументы, што абавязкова трэба падрыхтаваць перад тым, як адправіцца на дыягнастычную станцыю. Без іх некаторыя аўтамабілі не змогуць прайсці агляду праз новы тэхнічны рэгламент Мытнага саюзу, які ўступіў у моц крыху больш за год таму, піша «Телеграф».

техосмотр, тэхагляд
Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Згодна з пунктам 9.8.1. дадатку № 8 да тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюзу аб бяспецы колавых транспартавых сродкаў, з 22 верасня 2022 года ўладальнікі ўсіх транспартавых сродкаў, абсталяваных газавымі балонамі, пры праходжанні тэхагляду павінны акрамя іншых абавязковых дакументаў падаваць пашпарт вытворцы. Прычым такі пашпарт патрабуецца для кожнага газавага балона, а без такіх дакументаў тэхагляд прайсці немагчыма.

«Адсутнасць ва ўладальніка транспартавага сродку пашпарта газавага балона сфармуе заключэнне пра неадпаведнасць транспартавага сродку ўстаноўленым патрабаванням па выніках праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду», – растлумачылі ў «Белтэхаглядзе».

Аб’ектыў
Час пераабуваць аўтамабілі
2023.11.06 20:49

Раней на прадпрыемстве таксама нагадалі, што ў перыяд з 1 снежня да 1 сакавіка прайсці планавы тэхагляд аўтамабіль зможа толькі пры ўмове наяўнасці зімовых апонаў. Гэта звязана з патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху: з 1 снежня аўтамабілі паводле закону могуць выязджаць на беларускія дарогі толькі на зімовай гуме. Для тых, хто не паспее своечасова «пераабуцца», прадугледжаныя штрафы.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў