Праваабаронцы паведамляюць пра менчукоў, якіх зноў і зноў караюць «соднямі»


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў мінімум пра 14 чалавек, на якіх пасля адбыцця аднаго арышту тут жа складалі новы пратакол і накіроўвалі на паўторныя «содні».

Гэты ганебны рэпрэсіўны метад стаў новым «трэндам» у працы сілавікоў.

Спачатку ўлады зноў і зноў затрымлівалі людзей на 72 гадзіны, а потым памянялі тактыку.

«Каб затрыманых як мага больш утрымліваць на Акрэсціна ў нечалавечых умовах, іх пачалі «перазатрымліваць» па вызваленні і складаць пратаколы па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянтам). Гэтыя «правапарушэнні» звычайна адбываюцца ўжо на тэрыторыі РУУСа, міліцыянты якога складаюць пратаколы», – падкрэсліваюць праваабаронцы.

У ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна выдаюць затрыманым рэчы. Менск, 15 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

Найбольшую суму тэрмінаў на сёння атрымалі муж і жонка Анастасія і Сяргей Крупенічы, на якіх пратаколы складалі дзевяць разоў запар і якія правялі ў зняволенні больш за 100 дзён. Акрамя іх праваабаронцы паведамляюць, што падобныя рэпрэсіі перажываюць Яўген Люльковіч (61 содні), Аляксандр Бембель (58 содняў), Аляксандр Беладзед (51 содні), Віталій Умрэйка (44 содні).

«Яшчэ дзесяць перазатрыманых менчукоў асуджаныя да 30 і болей содняў», – падкрэслівае «Вясна».

Такі ж чын ціску выкарысталі ў дачыненні журналісткі Ірыны Слаўнікавай і яе мужа Аляксандра Лойкі.

Артыкулы
Журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку асудзілі другі раз запар. Ізноў арышт
2021.11.15 16:14

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў