Учора, 16 кастрычніка, сілавікі забралі маці актывіста «Маладога фронту» Арсенція Чыжыка, які сам знаходзіцца пад вартай.
Знаёмы сям’і расказалі «Белсату», што сілавікі звезлі жанчыну, пакінуўшы аднаго дома яе 13-гадовага сына. Чаму жанчыну забралі, невядома.
Маці Арсенція працуе медсястрой у рэанімацыі.
Арсенція Чыжыка два тыдні таму затрымалі дома ў Жыткавічах з ужываннем гвалту супрацоўнікі КДБ і змясцілі ў СІЗА ў Гомлі. «Малады Фронт» паведамляе, яму інкрымінуюць арт. 130 КК РБ («Распальванне варожасці»).
АД, belsat.eu