Саўмін Беларусі ўстанавіў памер платы за стаянне ў чарзе на мяжы


Савет міністраў Беларусі сваёй пастановай №607 ад 15 верасня ўстанавіў памер платы за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі на мяжы. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале і набывае моц праз 5 дзён.

Чэргі пункце пропуску «Бераставіца» , 9 чэрвеня.
Фота: Белсат

Рэгістрацыя легкавога аўтамабіля, матацыкла і мапеда абыдзецца ў 0,3 базавых велічыні (9,6 рубля), цяжкавіка і аўтобуса – 1 базавую велічыню (32 рублі).

Ад рэгістрацыі ў чарзе і ўезду ў зону чакання вызваляюцца інваліды і ўдзельнікі ВАВ, дыпламаты, уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў Беларусі.

Таксама з зоны чакання без чаргі змогуць выязджаць фізічныя асобы, якія едуць з дзецьмі ў веку да 3 гадоў (акрамя пасажыраў аўтобусаў), і транспартныя сродкі пошты.

Рэпартаж
«Барада да каленяў вырасце, пакуль дачакаешся». Чаму растуць чэргі на беларуска-польскай мяжы
2022.08.27 16:58

У жніўні Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 280, якім адмяніў бязвыплатнае размяшчэнне транспартных сродкаў у зоне чакання і паслугу платнага бранявання часу ўезду транспартных сродкаў у пункт пропуску з зоны чакання.

Замест гэтага ўсе транспартныя сродкі пры іх уездзе ў зону чакання павінны аплаціць рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі.

А з 1 верасня вырашана, што транспартнаму сродку, які пасля рэгістрацыі ў чарзе, пакідае зону чакання, анулююць чаргу. Гэта павінна зрабіць немагчымай схему, калі кіроўцы рэгістраваліся ў сістэме, а затым з’язджалі дадому і адсочвалі чаргу праз сайт «Белмытсэрвіса».

Hавiны
Раздалі штрафаў і ўвялі новае правіла. У міліцыі распавялі, што навялі парадак у чэргах на мяжы
2022.09.05 22:04

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў