«МАЗы» вярнуліся на вуліцы Санкт-Пецярбургу


На вуліцах Санкт-Пецярбургу зноў з’явяцца адкліканыя беларускія аўтобусы вытворчасці МАЗу. Пра гэта паведамляе пецярбургская кампанія «Пассажиравтотранс».

Аўтобусы МАЗу, экспартаваныя ў Санкт-Пецярбург.
Фота: прэс-служба МАЗ

Як гаворыцца ў паведамленні, спецыялісты Менскага аўтазаводу «дапрацавалі дзейныя сістэмы і механізмы аўтобусаў з мэтаю выключыць выпадкі патэнцыйных узгаранняў».

У «Пассажиравтотрансе»адзначаюць, што на кожную машыну склалі адпаведны акт, «які гарантуе яе бяспеку і дае магчымасць допуску да эксплуатацыі. Аўтобусы з пацверджанай адсутнасцю заўваг выходзяць на лінію».

У якасці дадатковай захады прадстаўнікі МАЗу праводзяць штодзённы кантроль тэхнічнага стану аўтобусаў, якія працуюць на маршрутах.

У пачатку жніўня кампанія «Пассажиравтотранс» заявіла пра спыненне выкарыстання 137 аўтобусаў вытворчасці Менскага аўтамабільнага заводу праз патэнцыйную магчымасць іх узгарання.

Згарэлы 26 чэрвеня «МАЗ» у Санкт-Пецярбурзе.
Фота: fontanka.ru

11 жніўня з гэтай нагоды выказаўся Аляксандр Лукашэнка, які адзначыў: паколькі беларускія аўтобусы папулярныя, то вытворца не паспявае задавальняць патрэбаў у іх. «Канкурэнты нас пачынаюць прыдушваць, спасылаючыся на пажар у аўтобусе ў Піцеры, яшчэ нешта… Цяпер дзяржаўная камісія працуе. Я скіраваў, каб разабраліся, у чым там пытанне. Жудасная канкурэнцыя, але мы яе вытрываем. Гэта добрыя, якасныя аўтобусы», – сказаў тады Лукашэнка.

Крыху больш як за год толькі ў Санкт-Пецярбурзе згарэлі як мінімум 6 аўтобусаў беларускай вытворчасці (тры з іх за чэрвень). На шчасце, абыходзілася без пацярпелых.

Hавiны
Лукашэнка выказаўся наконт аўтобусаў «МАЗ», якія гарэлі ў Санкт-Пецярбурзе
2023.08.11 14:57

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў