Беларускія праваабаронцы выступілі з заявай, якая прызнае палітвязнямі яшчэ 15 асобаў за кратамі. Тэкст заявы апублікаваны на сайце «Вясны».
У прыватнасці, палітвязнямі прызнаныя Максім Стасілевіч, Аляксандр Кухарэнка, Вячаслаў Мішура, Вольга Стаянава, Алена Андрошчык, Кацярына Сасім, Вікторыя Ждановіч, Дзяніс Дорах, Віталь Вайтовіч, Таццяна Гаўрыльчук, Валер Гаўрыльчук, Алена Паўловіч, Уладзімір Астапчык, Дзіяна Міцкевіч і Аляксей Субцэльны.
Агулам на сёння палітвязнямі прызнаныя 1297 жыхароў Беларусі. Агульная колькасць тых, хто застаецца за кратамі паводле палітычных матываў, істотна большая.
Якуб Хруст belsat.eu