Прыбыццё вагнэраўцаў у лагер пад Асіповічамі трапіла на спадарожнікавыя здымкі


Выданне The New York Times апублікавала спадарожнікавыя фота намётавага лагеру пад Асіповічамі і дзясяткі аўтамабіляў і аўтобусаў на іх, якія могуць належаць наёмнікам ПВК Вагнэра.

Здымак лагеру пад Асіповічамі 14 ліпеня. На ім не відаць ніякай асаблівай актыўнасці.
Фота: Maxar

Першыя аўтамабілі з’явіліся на спадарожнікавых здымках у чацвер 13 ліпеня. Цяжкавікі і іншыя аўтамабілі – пікапы і УАЗы – працягнулі прыбываць у суботу і нядзелю. Такія ж аўтамабілі былі заўважаныя на відэазапісах калонаў вагнэраўцаў.

Здымак лагеру пад Асіповічамі за 16 ліпеня. На ім можна пабачыць цяжкавікі.
Фота: Maxar
Здымак лагеру пад Асіповічамі 16 ліпеня. На ім можна пабачыць цяжкавікі.
Фота: Maxar

Дакладна падлічыць, якая колькасць вагнэраўцаў прыбыла ў лагер, на здымках немагчыма.

На мінулым тыдні Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што наёмнікі ПВК Вагнэра трэнуюць беларускіх вайскоўцаў. У суботу 15 ліпеня маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» паведаміла, што буйная калона вагнэраўцаў уехала ў Беларусь і рухаецца ў бок Асіповічаў.

Аналітыка
Мяцежнікі Шродзінгера. Што цяпер з ПВК Вагнэра і ці сапраўды найміты ўжо ў Беларусі?
2023.07.14 18:54

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў