Прэзідэнт праўлення Польскага тэлебачання: Маштабы пераследу журналістаў у Беларусі выклікаюць жах


Кіраўніцтва Польскага тэлебачання (Telewizja Polska S.A.) рашуча асуджае і выступае супраць жорсткіх рэпрэсіяў, якія выкарыстоўвае беларускі ўрад супраць журналістаў тэлеканалу «Белсат», якія легальна займаюцца журналісцкай дзейнасцю. Польскае тэлебачанне заяўляе аб поўнай падтрымцы людзей, якія пацярпелі ад пераследу, гаворыцца ў адмысловай заяве TVP.

«Маштабы пераследу журналістаў на тэрыторыі Беларусі выклікаюць жах, вядома, мы пастаянна адсочваем сітуацыю вакол супрацоўнікаў «Белсату». Польскае тэлебачанне будзе працягваць актыўна працаваць дзеля падтрымання ўсіх рэпрэсаваных журналістаў. Мы ніколі не пагодзімся з рэпрэсіямі ў дачыненні да журналістаў, якія кажуць усяму свету праўду пра сітуацыю ў Беларусі. Мы памятаем пра вас, вы маеце нашае поўнае падтрыманне», – заявіў Яцэк Курскі, прэзідэнт праўлення TVP S.A.

Журналіст «Белсату» Ігар Ільяш.
Фота: ДД / belsat.eu

Напярэдадні, 16 ліпеня ў Беларусі сілавікі правялі маштабную атаку на незалежныя медыі, у тым ліку на журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам». Ператрусы прайшлі не менш чым у 16 асобаў, 2 нашых калегаў, якіх затрымалі ўчора, застаюцца за кратамі – гэта журналіст Ігар Ільяш (ён праходзіць паводле двух крымінальных артыкулах – 293 і 342, але ягоны статус пакуль не вядомы) і былая вядоўца праграмы «Лукавыя навіны» Ганна Галёта (яе затрымалі паводле арт. 293 КК).

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у зняволенні ў Беларусі трымаюць не менш за 30 працаўнікоў медыяў. Цягам апошніх месяцаў атаку сілавікоў зазналі TUT.by, «Наша Ніва», радыё «Свабода», «Белсат» ды шэраг рэгіянальных выданняў.

Белсат Zoom
Беспрэцэдэнтная атака на «Белсат»
2021.07.17 00:12

AA belsat.eu

Стужка навінаў