У Смаргоні затрымалі былога палітвязня, якога вызвалілі паводле амністыі


Былога ўладальніка і галоўнага рэдактара незалежнай «Новай газеты Смаргоні» Рамуальда Улана затрымалі 16 чэрвеня на працоўным месцы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Сёлета ў траўні яго вызвалілі паводле амністыі.

Рамуальд Улан.
Фота: Белсат

Вядома, што Рамуальд Улан застанецца ў ізалятары да панядзелка. Прычына затрымання невядомая.

Палітычны вязень пасля вызвалення аднаўляў бізнес паслугаў друку ў Смаргоні.

У студзені 2021 года яго асудзілі на 2,5 года «хіміі» на падставе абвінавачання, што ён нібыта «распаўсюдзіў непраўдзівыя звесткі, што ганьбяць гонар і годнасць міліцыянтаў». На пачатку восені 2020 года ў Смаргоні з’явіліся ўлёткі, дзе былі напісаныя асабістыя дадзеныя міліцыянтаў, таксама на ўлётках сцвярджалася, што міліцыянты даюць хлуслівыя сведчанні на судах. Рамуальд сфатаграфаваў улёткі, што віселі ў Смаргоні, і размясціў фота ў гарадской суполцы сацыяльнай сеткі «Укантакце». За гэта сямёра смаргонскіх міліцыянтаў падалі ў суд на прадпрымальніка. Таксама ў яго канфіскавалі 13 адзінак тэхнікі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў