У Расеі загарэўся беларускі турыстычны аўтобус


Днём 16 чэрвеня ў Ліпецкай вобласці Расеі загарэўся турыстычны аўтобус, які ехаў па маршруце Гомель – Кабардзіна-Балкарыя, паведамляе партал LipetskMedia. Надзвычайнае здарэнне адбылося на 459 кіламетры аўтадарогі М-4 Дон у раёне вёскі Хлеўнае Ліпецкай вобласці.

У Расеі загарэўся беларускі турыстычны аўтобус. Крыніца: lipetskmedia.ru

Падчас руху вадзіцель заўважыў задымленне ў маторным адсеку, спыніў аўтобус і выклікаў экстранныя службы. Пасажыры выйшлі з аўтобуса.

У момант здарэння ў аўтобусе знаходзілася 49 пасажыраў і два вадзіцелі, сярод іх 13 дзяцей. Пры выхадзе з аўтобуса жанчына 1968 года нараджэння атрымала траўму і была шпіталізавана.

У выніку ўзгарання салон аўтобуса поўнасцю згарэў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў