Сілавікі затрымалі ўладальніка аграсядзібы «Поўсвіж» Васіля Шкіндзера


Пад Лепелем міліцыянты 13 чэрвеня затрымалі ўладальніка аграсядзібы «Поўсвіж», музыку і збіральніка фальклору Васіля Шкіндзера. Пра гэта паведамляюць віцебскія праваабаронцы.

Васіль Шкіндзер.
Фота: svaboda.org

Што стала падставай для затрымання і арышту Васіля Шкіндзера пакуль невядома. У выніку суддзя Лепельскага раённага суда Наталля Сушко арыштавала яго на 15 содняў.

Раней сілавікі праводзілі ў яго ператрус, але нічога забароненага не знайшлі.

На сваёй сядзібе Васіль Шкіндзер штогод з узгадненнем з уладамі ладзіў фестываль «Жнівень», куды з’язджаліся беларускія музыкі, мастакі, рамеснікі ды іншыя аматары беларускай культуры. Таксама там праводзіліся мастацкія пленэры, майстар-класы рамеснікаў, выставы ды іншыя цікавыя імпрэзы. Дзяржаўныя медыя нават рабілі пра яго рэпартажы.

З сябрамі ён ладзіць краязнаўчыя вандроўкі, удзельнічае ў паганскіх святах і даглядае капішча са статуямі язычніцкіх багоў.

Васіль Шкіндзер.
Фота: svaboda.org

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў