У Горадні затрымалі таксоўца, які адмовіўся везці міліцыянта


У Горадні затрымалі кіроўцу таксі «Яндэкс», які ў 2021 годзе адмовіўся везці працаўніка міліцыі. «Пакаяннае» відэа з таксістам з’явілася ў праўладных тэлеграм-каналах.

Скрыншот з «пакаяннага» відэа.

Відэа з запісам адмовы таксовец выклаў тады ў інтэрнэт. Як толькі міліцыянт сеў у машыну, кіроўца сказаў: «Адразу хачу сказаць, што я супрацоўнікаў МУС не важу».

Мужчыну затрымалі ў двары прыватнага дому, жорстка паклаўшы на зямлю. Паведамляецца, што супраць яго завялі крымінальную справу.

«Улічыў, моцна шкадую, за сваю абразу хачу папрасіць прабачэння ў супрацоўнікаў міліцыі і дзейнага прэзідэнта. Усё асэнсаваў, ва ўчыненым раскайваюся», – сказаў затрыманы на камеру.

Таксама сцвярджаецца, што гарадзенец быў раней пад судом.

зона.бел
«Як піянерлагер, але лепш без яго»: чым жыве і дыхае самая жорсткая «хімія» краіны
2022.06.17 08:16

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў