Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан прыбыў у Кіеў


Ва ўкраінскую сталіцу 17 чэрвеня з чарговым візітам прыбыў прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан.

Мінулы раз ён наведваў Кіеў у красавіку.

Сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Борысам Джонсанам. 17 чэрвеня 2022 года. Кіеў, Украіна.
Фота: V_Zelenskiy_official/Telegarm
Сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Борысам Джонсанам. 17 чэрвеня 2022 года. Кіеў, Украіна.
Фота: V_Zelenskiy_official/Telegarm

«Многія дні гэтай вайны даказалі: падтрыманне Украіны з боку Вялікай Брытаніі жорсткае і рашучае. Рады зноў бачыць у Кіеве вялікага сябра нашай краіны Борыса Джонсана», – напісаў Уладзімір Зяленскі.

У Офісе прэзідэнта заяўляюць, што абмеркавалі з Джонсанам неабходнасць пастаўкі цяжкай зброі і сістэмаў СПА, эканамічную дапамогу, пашырэнне санкцыяў супраць Расеі, гарантыі бяспекі для Украіны і неабходнасць кампенсацыі Расеяй нанесенай дзяржаве шкоды.

«Мы вельмі ўдзячныя Брытаніі за магутнае падтрыманне. Як гаворыцца, сябры спазнаюцца ў бядзе. У нас агульныя мэты і разуменне, як іх дасягнуць. Украіна пераможа з такімі моцнымі саюзнікамі», – напісаў кіраўнік Офісу прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Борысам Джонсанам. 17 чэрвеня 2022 года. Кіеў, Украіна.
Фота: V_Zelenskiy_official/Telegarm
Сустрэча Уладзіміра Зяленскага з Борысам Джонсанам. 17 чэрвеня 2022 года. Кіеў, Украіна.
Фота: V_Zelenskiy_official/Telegarm

Раней Брытанія абвяшчала аб намеры паставіць ва Украіну РСЗА М270 з ракетамі далёкасцю да 80 кіламетраў.

Пра другі візіт Борыса Джонсана ў Кіеў не паведамлялася. Ён прыбыў ва Украіну раніцай 17 чэрвеня.

Аналітыка
Чаму Захад так павольна дапамагае Украіне? Колькі зброі неабходна для перамогі?
2022.06.17 14:57

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў