«Беларусбанк» больш не робіць міжнародных пераводаў у доларах ЗША


На сайце «Беларусбанку» ў раздзеле «міжнародныя пераводы» зніклі рэквізіты для атрымання міжнародных пераводаў у доларах ЗША.

У call-цэнтры «Беларусбанку» belsat.eu паведамілі, што міжнародных пераводаў фізічных асобаў у доларах банк часова не ажыццяўляе. Калі пераводы могуць быць адноўленыя – невядома.

Цяпер на сайце банку даступныя рэквізіты для міжнародных пераводаў толькі ў еўрах, расейскіх рублях, польскіх злотых і тэнге.

Таксама банк больш не ажыццяўляе міжнародных пераводаў у канадскіх доларах, дацкіх кронах, грыўнях, фунтах, нарвежскіх кронах і швейцарскіх франках.

Нагадаем, у чэрвені 2021 года супраць «Беларусбанку» Еўразвяз увёў сектаральныя санкцыі.

Аналітыка
Як санкцыі адбіваюцца на працы беларускіх банкаў
2022.06.09 16:36

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў