Дзмітрый Лукашэнка аказаўся ганаровым консулам Эфіопіі ў Беларусі


Учора, 16 траўня, у Адыс-Абэбе кіраўнік МЗС і віцэ-прэм’ер Эфіопіі Дэмэке Мэконэн сустрэўся з беларускай дэлегацыяй. Высветлілася, што ў яе ўваходзяць сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый і скандальна вядомы бізнесовец Аляксандр Зінгман. У паведамленні МЗС Эфіопіі Дзмітрый Лукашэнка названы ганаровым консулам Эфіопіі ў Беларусі, заўважыла выданне Reform.by.

Дэмэке Мэконэн сустрэўся з беларускай дэлегацыяй, у якую ўваходзіць Дзмітрый Лукашэнка.
Фота: mfaethiopia / Twitter

«Вы наш амбасадар у Беларусі», – прывітаў эфіопскі чыноўнік Дзмітрыя Лукашэнку.

Дэмэке Мэконэн лічыць, што настаў час, каб Эфіопія і Беларусь імкнуліся да ўмацавання двухбаковых сувязяў, у тым ліку ў сферы інвестыцыяў, турызму, механізацыі сельскай гаспадаркі і здабычы карысных выкапняў.

Дзмітрый Лукашэнка падзякаваў эфіопскаму боку за ветлівы прыём і паабяцаў і далей умацоўваць адносіны паміж дзвюма краінамі, якія склаліся гістарычна.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў