За цэлы дзень ва Украіне не арганізавана ніводнага гуманітарнага калідору праз абстрэлы


За 17 красавіка ва Украіне праз абстрэлы расейскімі войскамі не ўдалося арганізаваць ніводнага гуманітарнага калідору для эвакуацыі мірных жыхароў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«На сённяшнюю раніцу, 17 красавіка, нам не ўдалося дамовіцца з акупантамі аб спыненні агню на маршрутах эвакуацыі. Таму, на жаль, сёння мы не адкрываем гуманітарных калідораў», паведаміла віцэ-міністарка Украіны Ірына Вэрэшчук.

Таксама ўкраінскі бок прыкладае ўсе намаганні, каб гуманітарныя калідоры зноў запрацавалі як мага хутчэй.

Ірына Вэрэшчук выступіла з патрабаваннем адкрыць гуманітарны калідор для эвакуацыі з Марыупалю грамадзянскіх асобаў, асабліва жанчын і дзяцей. «Таксама праз адпаведныя міжнародныя структуры мы патрабуем ад акупантаў адкрыцця спецыяльнага калідору для эвакуацыі з Марыупалю параненых вайскоўцаў», – заявіла віцэ-міністарка.

Гэтак сёння міністр замежных справаў Украіны Дмытро Кулэба ў эфіры CBS заявіў, што сітуацыя ў Марыупалі жудасная, а гораду «больш не існуе».

Гісторыі
«Вяртацца няма куды». Гісторыя ўцёкаў з Марыупалю на пабітых аскепкамі «Жыгулях»
2022.04.16 12:52

АД belsat.eu

Стужка навінаў