У ФСБ распавялі пра дапамогу ў перадухіленні дзяржперавароту ў Беларусі


У Расеі затрымалі двух грамадзянаў Беларусі, якія рыхтавалі дзяржаўны пераварот і забойства Лукашэнкі. Гэтых людзей кансультавалі ў ЗША і Польшчы, паведамляе цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ.

ФСБ Расеі паведаміла пра затрыманне Аляксандра Фядуты і Юрася Зянковіча.

«Федэральнай службай бяспекі Расейскай Федэрацыі супольна з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у выніку праведзенай спецаперацыі спыненая супрацьпраўная дзейнасць грамадзяніна ЗША і Рэспублікі Беларусь Зянковіча Юрыя Леанідавіча і грамадзяніна РБ Фядуты Аляксандра Іосіфавіча, якія планавалі ажыццяўленне ваеннага перавароту ў Беларусі па адпрацаванаму сцэнару «каляровых рэвалюцыяў» з прыцягненнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізічную ліквідацыю Лукашэнкі», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле спецслужбаў, Зянковіч і Фядута кансультаваліся з прадстаўнікамі ЗША і Польшчы і планавалі здзейсніць 9 траўня ў Менску пераварот.

«У прыватных чатах ідэолагі беларускай радыкальнай апазіцыі Зянковіч Ю. і Фядута А. арганізавалі абмеркаванне плану ўзброенага мяцяжу ў Беларусі і вырашылі правесці ў Маскве асабістую сустрэчу з выкарыстаннем даступных ім захадаў канспірацыі з апазіцыйнымі генераламі», – распавялі ў ФСБ.

Hавiны
Фядуту і Кастусёва затрымалі працаўнікі КДБ «Па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства»
2021.04.13 16:55

ФСБ далей піша, што пасля прыбыцця Зянковіча ў Маскву і пасля праведзеных ім кансультацый у ЗША і Польшчы, адбылася ягоная сустрэча адбылася ў асобным кабінеце адной з сталічных рэстарацыяў з Фядутам. Падчас сустрэчы змоўшчыкі заявілі «беларускім генералам», што дзеля паспяховай рэалізацыі іх задумы неабходна фізічна ліквідаваць практычна ўсё кіраўніцтва Беларусі.

Акрамя іншага, паведамляе ФСБ, змоўшчыкі планавалі захоп радыё і тэлецэнтраў для трансляцыі іх зваротаў да народа, блакаванне ў сталіцы Беларусі лаяльных існай уладзе падраздзяленняў унутраных войскаў і АМАПу. Рыхтавалі адключэнне энергасістэмы Беларусі. А вось актыўную фазу павінныя былі распачаць нейкія ўзброеныя фармаванні («партызаны»), якія знаходзяцца недзе на «схаваных базах».

Пасля пачатку сустрэчы змоўшчыкаў затрымалі расейскія органы бяспекі і перадалі іх беларускім спецслужбоўцам.

У дачыненні да Юрася Зянковіча і Аляксандра Фядуты распачалі крымінальную справу паводле арт. 357 («Змова ці іншыя захады, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»).

Hавiны
Беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча затрымалі ў Маскве. Ён у СІЗА КДБ у Менску
2021.04.14 01:31

Лукашэнка сёння падчас суботніка распавёў, што нібыта на яго рыхтавала замах ФБР ці ЦРУ.

«У планах – захоп дзіцяці, аднаго, другога, як атрымаецца … «пасадзім у пограб» … дарэчы, у Гомельскай вобласці і пограб падрыхтавалі. Мы затрымалі групу. Яны нас прывялі, паказалі, як гэта ўсё планавалі. Я маўчаў. Потым мы выявілі працу відавочна замежных спецслужбаў – хутчэй за ўсё ЦРУ, ФБР, не ведаю, хто там з амерыканцаў працаваў. Мы выявілі іх жаданне з’явіцца ў Менск і заняцца арганізацыяй замаху на прэзідэнта і дзяцей.

Меркаванні
Аперацыя «Масква»
2021.04.15 17:19

Не дай Бог, адказ будзе самым жорсткім. Іх захапілі ў Маскве. З ЗША прыляцела агентура, нейкі Зянковіч. Мы іх адсочвалі, назіралі. Яны баяліся сюды ехаць пасля таго, як мы затрымалі некалькі групаў, якія зброю ўжо сюды звезлі ў схованкі схавалі. А яны зʼехалі ў Маскву. Хто ж там быў яшчэ? Наш жа там гэты быў… Фядута. Потым сталі шырэй глядзець, Кастусёў зʼявіўся. У меншай ступені, ён у Маскве не быў, мы выйшлі на яго тут. І шэраг іншых…. Выслалі групу захопу ў Маскву, 10-12 чалавек.

Жывыя людзі, запісалі ўсё, аўдыё, відэа. Не дай Бог, яны дакрануцца да маіх дзяцей, якія наогул не маюць дачынення да гэтага. Не дай Бог не толькі да маіх, але і да вашых, гэта будзе страшная разня. Але мяне здзіўляе іншае – чаму амерыканцы сябе так паводзяць? Бо паставіць задачу ліквідаваць прэзідэнта, запомніце, не можа даць ніхто, акрамя вышэйшага палітычнага кіраўніцтва. Толькі яны, ніякія спецслужбы, толькі яны», – сказаў Лукашэнка.

Аб’ектыў
Кастусёва і Фядуту падазраюць у злачынстве
2021.04.13 23:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў