У Маладзечне затрыманы экс-палітвязень Павел Пяскоў


У Маладзечне 17 сакавіка падчас чарговага праходжання адзнакі ў мясцовым РАУС быў затрыманы былы палітвязень Павел Пяскоў – нібыта за парушэнне рэжыму. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Павел Пяскоў.

Гэта ўжо другое яго затрыманне ад моманту вызвалення. Зусім нядаўна Павал ужо адбываў 5 содняў паводле падобнага абвінавачання.

Павел Пяскоў быў першым, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі 2020 году. Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных справаў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечна, калі амапавец дастаў пісталет. Паўлу прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі. Пазней у калоніі яму яшчэ дадалі адзін тэрмін нібыта за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Агулам ён правёў за кратамі 3 гады, 5 месяцаў і 10 дзён.

У лютым стала вядома, што Павел цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Hавiны
Адкручвання гаек не будзе. Работнік МУС распавёў аб планах па барацьбе з «экстрэмістамі»
2024.03.14 19:11

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў