Блогер Ян Рудзік афіцыйна ўступіў у полк Каліноўскага


Блогер Ян Рудзік далучыўся да беларускага добраахвотніцкага палку імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны. Пра гэта ён паведаміў у сваім Telegram-канале.

Навабранцы палка імя Кастуся Каліноўскага. Скрыншот з
відэа: belwarriors / Telegram

«Даў зарок. Цяпер ужо афіцыйна жаўнер Палка імя Кастуся Каліноўскага», – напісаў ён.

Полк Каліноўскага 17 сакавіка распаўсюдзіў відэа з навучальнага цэнтру падраздзялення, дзе скончылася падрыхтоўка чарговай групы рэкрутаў. Сярод навабранцаў, якія даюць прысягу, можна пабачыць і Яна Рудзіка.

«Цягам жыцця і ўласнай барацьбы за Беларусь мяне натхняюць ваярскія, рыцарскія вобразы з кніг Эволы і Юнгера, – прызнаецца Рудзік у сваім Telegram-канале, – Але ж быў упэўнены, што войска – гэта не для мяне. Заўжды меў праблемы з дысцыплінай і ўспрыняццем аўтарытэтаў, пра фізічную падрыхтоўку няма чаго і казаць. Але ж справа не мае сэнсу, калі ў яе не ўкладзеныя ўсе магчымыя намаганні.

Як перамагчы страшныя аўтарытарныя рэжымы, калі не здольны перамагчы сябе? Я зрабіў крок наперад. І не шкадую».

Ян Рудзік – блогер і журналіст, падчас падзеяў 2020 года працаваў у камандзе «Nexta». У Беларусі яго завочна прысудзілі да 19 гадоў зняволення.

Hавiны
Камандзір палка Каліноўскага паведаміў аб колькасці байцоў у вайсковым фармаванні
2024.03.11 18:38

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў