З поўначы 18 сакавіка здымаюцца ўсе ковідныя абмежаванні на паездкі паміж Расеяй і Беларуссю. Пра гэта заявіў прэмʼер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, паведамляе «РИА Новости».
Мішусцін адзначыў, што гэтае пытанне абмяркоўвалася з прэмʼер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам напачатку тыдня.
Паводле Мішусціна, зняццё абмежаванняў асабліва важна, «улічваючы ціск Захаду».
«Перакананы, што ўмацаванне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве стане найлепшым адказам на санкцыйны прэсінг супраць Расеі і Беларусі», – сказаў ён.
РР belsat.eu