У Менску затрымалі мастака Алега Ларычава


Цяпер ён у Цэнтральным РУУС Менску, паведамляюць праваабаронцы.

Прычына затрымання невядомая.

Алег Ларычаў – каардынатар стрыт-арт праекту «Signal». Ён шмат зрабіў, каб на будынках у Менску з’яўляліся прыгожыя муралы.

Таксама ёсць непацверджаная інфармацыя, што разам з Алегам затрымалі Алеся Белага, вядомага беларускага блогера, гісторыка, публіцыста і культуролага.

Акрамя таго, праваабаронцы паведамляюць, што недалёка ад украінскай амбасады затрымалі TikTok-блогера Мікіту Бялевіча.

РР belsat.eu

Стужка навінаў