Святлана Ціханоўская ў Жэневе сустрэлася з амбасадарамі, якія рэпрэзентуюць свае краіны ў ААН. Падчас перамоваў беларуская лідарка заклікала падтрымаць працяг спецыяльнага мандату ААН па Беларусі і прыняць рэзалюцыі супраць рэжыму.
Святлана Ціханоўская ў Жэневе сустрэлася з амбасадарамі краінаў ЕЗ, ЗША, Вялікай Брытаніі, Гамбіі, Коста-Рыкі, Мексікі пры ААН. Беларускі палітык заклікала дыпламатаў прызнаць Беларусь як краіну дэ-факта часова акупаванай Расеяй і прыцягнуць Лукашэнку да трыбуналу ў сувязі з падзеямі ва Украіне.
Усе дэлегацыі, з якімі Ціханоўская сустрэлася ў Швейцарыі, запэўнілі, што адрозніваюць Беларусь і рэжым Лукашэнкі, зробяць усё магчымае дзеля падтрымання грамадзянскай супольнасці і будуць змагацца з дыскрымінацыяй у дачыненні беларусаў.
Раней з заклікам прызнаць Беларусь часова акупаванаю Расеяй тэрыторыяй выступіў палітык Павел Латушка.
НК belsat.eu