Фатографа Грыдзіна вызвалілі пасля арышту


Фатограф Уладзь Грыдзін выйшаў на волю пасля 13 содняў арышту. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Фатограф Уладзь Грыдзін.
Фота: Белсат

Уладзя Грыдзіна, які раней здымаў для радыё «Свабода», затрымалі ў першай палове дня 4 лютага, у ягонай кватэры ўчынілі пагром. Паводле матэрыялаў суда, ператрус ладзілі ў межах вялікай крымінальнай справы аб «масавых беспарадках».

У судзе Фрунзенскага раёну Менску 7 лютага суддзя Таццяна Палулех разгледзела справу аб «непадпарадкаванні законным патрабаванням» (арт. 24.3 КаАП РБ) і пакарала Грыдзіна 13 днямі арышту.

Уладзь Грыдзін быў пераможцам і прызёрам конкурсу «Belarus Press Photo», ягоныя здымкі не раз траплялі ў буйныя замежныя медыі, ён здымаў у гушчы падзеяў падчас шматлікіх пратэстаў. Ён працаваў для «Свабоды» да 29 жніўня 2020 года, пакуль улады не пазбавілі яго акрэдытацыі.

У верасні 2020 года Грыдзін быў арыштаваны на 11 дзён нібыта за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі». АМАП схапіў яго ў бáры, дзе ён апрацоўваў здымкі з Маршу герояў.

Артыкулы
Фатографа Уладзя Грыдзіна асудзілі на 13 дзён арышту за «непадпарадкаванне» падчас ператрусу
2022.02.07 14:13

ПС belsat.eu

Стужка навінаў